30.04.2019 / 09:34

Стала вядома, ці будуць дзеці вучыцца ў наступныя дзве суботы і за якія дні

Фота Сяргея Гудзіліна

Як вядома, суботы 4 і 11 мая працоўныя. Будуць у гэтыя дні вучыцца і дзеці.

Так у гэтую суботу, 4 мая, дзеці будуць вучыцца за 6 мая (г.зн. заняткі па раскладзе панядзелка).

А ў суботу, 11 мая, будуць вучыцца за сераду.

Таксама шосты школьны дзень пераносіцца з 4 мая на 6 мая, а шосты дзень з 11 мая пераносіцца на 8 мая.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру