30.04.2019 / 09:51

КДБ не пашкадаваў нават кватэру Уцюрыных, пабудаваную з ільготным крэдытам і аформленую на жонку 5

«Нашай Ніве» стала вядома пра тое, што арышт накладзены яшчэ на адну кватэру сям'і Андрэя Уцюрына — былога начальніка службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце: КДБ арыштаваў Андрэя Уцюрына — намесніка старшыні Рады бяспекі, былога начальніка службы аховы Лукашэнкі

КДБ зацікавіўся кватэрай на вуліцы Ляўкова ў Мінска. Гэта звычайная трохпакаёўка ў не надта новым доме.

У чым адметнасць сітуацыі?

Па-першае, арышт накладзены на нерухомасць, якая належыць Ларысе Уцюрынай, жонцы сілавіка.

Па-другое, Уцюрыны набывалі кватэру, атрымаўшы ад дзяржавы льготны крэдыт.

На час расследавання КДБ забараніў любыя здзелкі з гэтай кватэрай.

Чытайце:

Пяць фактаў пра Андрэя Уцюрына, які 7 гадоў кіраваў службай аховы Лукашэнкі

КДБ пра затрыманне Уцюрына: «Без каментароў»

Што пісаў у твітары сын Андрэя Уцюрына пасля затрымання бацькі

NN.by

6
БРСМ / Адказаць
30.04.2019 / 10:18
Зусім не шкада. Зрэшты, як і іншых льготнікаў...
1
Канстанцін з-пад Оршы / Адказаць
30.04.2019 / 10:19
Лагічна меркаваць,наступны аматар строяў карнікаў НКУС.
1
даведка / Адказаць
30.04.2019 / 12:16
С июля 2019-го в УК отменяется конфискация имущества, так что квартирам и дому Втюрина угрозы нет.
Только вот вопрос, на какие шиши  он cмог купить эту квартиру, апартаменты + построить дом в Дроздах?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру