Супраць лідара венесуэльскай апазіцыі Хуана Гуайдо і 70 чалавек у вайсковай форме, якія знаходзіліся разам з ім, быў ужыты слёзацечны газ, паведамляе Reuters са спасылкай на відавочцаў з месца падзей.

Паводле інфармацыі агенцтва, гэта адбываецца каля авіябазы Ла-Карлота ў сталіцы Венесуэлы Каракасе. Пра тое, што там сабралася група паўстанцаў-вайскоўцаў, раней паведаміў міністр інфармацыі Венесуэлы Хорхе Радрыгес. Паводле яго слоў, улады робяць крокі па падаўленні спробы перавароту.

Старшыня Нацыянальнай канстытуцыйнай асамблеі краіны Дыясдада Кабельё таксама заявіў, што апазіцыя не змагла атрымаць доступ да авіябазы ў Каракасе, перадае Reuters. У Мінабароны Венесуэлы пацвердзілі адданасць арміі дзеючай уладзе.

30 красавіка Гуайдо ў відэазвароце, запісаным у атачэнні людзей у вайсковай форме, заклікаў вайскоўцаў да паўстання і звяржэння прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Палітык заявіў, што войска ўстала на яго бок, і назваў тое, што адбываецца, фінальнай фазай аперацыі «Свабода».

Разам з Гуайдо на відэа з'явіўся ўплывовы апазіцыянер Леапольда Лопес, які знаходзіўся пад арыштам. Ён сцвярджае, што з-пад варты яго вызвалілі вайскоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?