Фота ДАІ Мінска
Каля 8 гадзін раніцы матацыкліст рухаўся па вуліцы Прытыцкага з боку вуліцы Бельскага ў напрамку праспекта Пушкіна і здзейсніў наезд на дзяўчыну, якая пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.
У выніку ДТЗ дзяўчына атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная.