kremlin.ru

kremlin.ru

Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў не выключыў крымінальнай адказнасці вінаватых у інцыдэнце з забруджваннем нафты, якая пастаўляецца з Расіі ў Беларусь па трубаправодзе «Дружба». Пра гэта ён заявіў журналістам па выніках свайго візіту ў Ерэван, піша ТАСС.

«Безумоўна, з гэтым трэба разбірацца, гэта дрэнны інцыдэнт, які неабходна вельмі дакладна расследаваць. Следства ідзе і па лініі праваахоўных органаў, і па тэхналагічнай лініі. Вынікам гэтага разбору павінны быць рашэнні аб прыцягненні да адказнасці вінаватых асоб і — пры ўсталяванні — вінаватых кампаній. Гэтая адказнасць можа быць адміністрацыйнай, можа быць эканамічнай, гэта значыць, грамадзянска-прававой, можа быць і крымінальнай», — сказаў Мядзведзеў.

Пры гэтым кіраўнік расійскага Кабміна таксама адзначыў, што інцыдэнт з нафтай ніяк не паўплывае на перамовы Масквы і Мінска, якія тычацца падатковага манеўру. «Што тычыцца ўвязкі наступстваў гэтага інцыдэнту і ўсякага роду іншых рашэнняў, якія знаходзяцца ў перыметры абмеркавання, то тут ніякай ўвязкі быць не можа», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0