Як адзначае канцылярыя Княства, манарх стаў адзіным дзяржаўным дзеячам, які пабываў на абодвух полюсах Зямлі.

Экспедыцыя 50-гадовага Альбера ІІ у Антарктыку стартавала 5 студзеня. Апошні пераход да канчатковай мэты падарожжа доўжыўся два дні. Пераадоленне гэтага адрэзку шляху далося няпроста – сярэдняя тэмпература ў гэтым месцы планеты ніжэй за 40 градусаў, а маршрут праходзіў на вышыні 2800 метраў над узроўнем мора.

У 2006 г. князь Манака здзейсніў экспедыцыю ў Арктыку і пасля чатырохдзённага пераходу дасягнуў Паўночнага полюса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?