Фота Instagram/Dmitry Molokovich

Элітны верталёт «Agusta-Westland AW-139» з бартавым нумарам EW-001PH, які нібыта належыць алігарху, старшыні рады дырэктароў «Слаўкалія» Міхаілу Гуцэрыеву, 26 красавіка здзяйсняў палёт над Драздамі і Астрашыцкім Гарадком пад Менскам, так піша «Белсат». Вядома, што там знаходзяцца рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы.

Вёрталет у ліўрэі колераў дзяржаўнага сцяга вартасцю 14 мільёнаў даляраў, паводле словаў самога Гуцэрыева, быў перададзены ў арэнду «Белавіі», аднак у флоце кампаніі афіцыйна няма ніводнага верталёту.

26 красавіка база дадзеных «Flightradar24» зафіксавала «верталёт Гуцэрыева» ў раёне Астрашыцкага Гарадка і Драздоў, дзе месцяцца дзве рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Некалькімі днямі раней, 24-га красавіка, ён таксама кружыў над Драздамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?