Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас правёў сёння ў Ерэване сустрэчу са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, піша БелТА.

«Абмяркоўваліся пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння», — сказалі ў прэс-службе ўрада. Сустрэча адбылася пасля завяршэння пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Ерэване. На парадку дня былі 13 пытанняў, якія датычацца розных напрамкаў еўразійскай інтэграцыі. Наступнае пасяджэнне савета адбудзецца ў жніўні ў Чалпон-Аце (Кыргызстан).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0