Пад Слуцкам машыну з пакупнікамі наркотыкаў міліцыі прыйшлося спыняць са стралянінай, паведамляе МУС.

Сёння каля 4.00 супрацоўнікам АМАПа выкарыстоўвалася зброя для спынення машыны. Кіроўца спрабаваў збегчы, нягледзячы на ​​патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніцца.

Аператыўнікі атрымалі інфармацыю, што двое жыхароў Слуцка збіраюцца прывезці са сталіцы наркотыкі. Затрымліваць іх вырашылі пры вяртанні ў Слуцк.

Машыну спыніў інспектар ДАІ, але як толькі кіроўца заўважыў амапаўцаў і аператыўнікаў, то паспрабаваў збегчы. Тады супрацоўнік АМАПа вырашыў выкарыстаць зброю: пашкодзілі кола машыны.

Двое жыхароў Слуцка набылі наркотык у адной з інтэрнэт-крам. Закладку зрабілі пад Мінскам. Звазіць іх у сталіцу яны папрасілі свайго знаёмага, не паведамляючы яму дэталі і мэты паездкі. Толькі вяртаючыся ў Слуцк, кіроўца, па яго словах, стаў здагадвацца, куды вазіў знаёмых: убачыў, што пасажыры разгарнулі нейкі скрутак і падзялілі яго змесціва напалову. Завялі крымінальную справу па ч.1 арт.328 КК (незаконнае захоўванне наркотыкаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0