У Крычаве расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 53-гадовага мужчыны. Яго падазраюць у збіцці 57-гадовай жанчыны, якая ў выніку памерла.

28 красавіка пацярпелая, знаходзячыся дома ў сваёй знаёмай, страціла прытомнасць і сканала. Судова-медыцынская экспертыза высветліла, што смерць жанчыны наступіла ў выніку цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Высветлілася, што напярэдадні п'яны сужыцель падчас сваркі пабіў яе. Ад гэтага жанчына на наступны дзень памерла.

Мужчыну затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0