Анатоль Глаз, фота Вадзіма Заміроўскага
МЗС Беларусі пакуль не каментуе адстаўку пасла Расіі Міхаіла Бабіча. Пра гэта прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз заявіў у размове з Tut.by
Пакуль не каментуем, — заявіў Глаз, адказваючы на пытанне пра тое, як у МЗС успрынялі рашэнне Пуціна адклікаць пасла Міхаіла Бабіча.
За дзевяць месяцаў працы ў Мінску Міхаіл Бабіч некалькі разоў ўступаў у завочную жорсткую сварку з беларускім МЗС.