01.05.2019 / 01:26

Марк Цукерберг прадставіў новы дызайн Facebook як вам новы дызайн? 1

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг прадставіў рэдызайн сайта сацсеткі і дадаткаў на штогадовай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў F8.

У новай версіі асноўны акцэнт са стужкі навінаў будзе зрушаны на сторыс, супольнасці і падзеі.

Facebook таксама значна перапрацуе каляровы складнік: сіняга колеру ў афармленні стане нашмат менш, а белага — больш.

У дадатках для Android і iOS некаторыя абнаўленні з'явяцца адразу, вэб-версія сайта будзе абноўлена ў наступныя месяцы.

3
ooo / Адказаць
01.05.2019 / 16:12
В ВК напряглись.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру