У Расіі на першамайскіх акцыях паліцыя затрымала не менш за 124 чалавекі. Як паведамляе ОВД-Инфо, затрыманні праводзіліся ў 9 гарадах, са 124 чалавек 68 затрымалі ў Пецярбургу.
Паведамляецца, што некаторым затрыманым яшчэ не споўнілася 18 гадоў, падчас затрымання пажылы мужчына страціў прытомнасць, а адной жанчыне зламалі руку.
У Наталлі Барынавай — кандыдата ў муніцыпальныя дэпутаты, якую затрымалі на ўзгодненым шэсці ў Пецярбургу, дыягнаставалі пералом плечавога сустава. Паліцэйскія кінулі жанчыну на асфальт пры затрыманні.
У Пецярбургу затрымалі дэпутата Заканадаўчага сходу Максіма Рэзніка.
0
0
0
0
0
0