Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ізаляцыі расійскага сегмента інтэрнэту.

Закон уступіць у сілу з 1 лістапада 2019 года. Шэраг яго палажэнняў, у тым ліку аб нацыянальнай сістэме даменных імёнаў, пачнуць дзейнічаць з 2021 года.

Дзяржаўная дума ўхваліла закон 16 красавіка, Савет Федэрацыі — 22 красавіка.

Згодна з законам, доступ да звестак, распаўсюджванне якіх у Расіі забаронена, зараз будзе абмяжоўвацца адмысловымі тэхналогіямі. Іх у сваёй сетцы ўсталююць усе аператары. Апошнія за абмежаванне доступу адказваць больш не павінны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0