02.05.2019 / 10:30

Каля адміністрацыі Маскоўскага раёна больш ніколі не будзе затораў

На праспекце Дзяржынскага ў Мінску стала менш затораў. Гэта ўдалося зрабіць дзякуючы рэканструкцыі скрыжавання з 2-м завулкам Розы Люксембург.

Павярнуць налева тут не атрымаецца.

Раней каля будынка адміністрацыі Маскоўскага раёна існавала скрыжаванне ў выглядзе літары «Т». З 2-га завулка Розы Люксембург можна было павярнуць як направа, у бок да Грушаўкі і Малінаўкі, так і налева — у цэнтр.

Левыя павароты стваралі пэўнае напружанне, бо прымушалі спыняцца на чырвонае святло ўвесь паток машын па праспекце Дзяржынскага.

Цяпер жа левыя павароты на праспект Дзяржынскага і з праспекта Дзяржынскага забаронены.

Прычым не толькі знакамі, але і канструктыўна. Рабочыя ужо выклалі плітку на месцы ранейшай раздзяляльнай зоны.

Аўтамабілі, якім трэба выехаць з Грушаўкі ў цэнтр Мінска, змогуць скарыстацца новай развязкай, якая будзе адкрыта ў сярэдзіне мая.

Хто застаўся ў мінусе ад новаўвядзення, дык гэта кліенты гатэля «Рэнесанс». Каб пад'ехаць да яго з боку цэнтра, трэба будзе разварочвацца на скрыжаванні каля гарадской ДАІ.

БЮ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру