02.05.2019 / 12:41

Міністр інфармацыі расказаў, што павінен усведамляць кожны журналіст 6

Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі», піша БелТА.

«Фундаментальныя асновы журналістыкі застаюцца нязменнымі: безумоўная адданасць фактам, аб'ектыўнасць, непрадузятасць, прафесіяналізм, прага самарэалізацыі і творчы пошук. Журналісту таксама неабходна ўсведамленне сваёй адказнай місіі», — сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

У выставе, якая пройдзе з 2 па 4 мая, удзельнічаюць больш за 50 экспанентаў. Сёння на выставе, напрыклад, выступае шэф-рэдактар «НН» Андрэй Дынько.

2
Мікола / Адказаць
02.05.2019 / 12:47
а сцяг краіны на стале дагары нагамі -- гэта прафесіяналізм, міністр ?
2
меркаванне / Адказаць
02.05.2019 / 12:54
Згодна "адказнай місіі" усё вышэй пералічанае шкоднае для твайго рэжыма. Бо інакш і дзяржжурналісты пісалі аб парушэннях праў чалавека і беззаконнях. А так, відаць, у іх "адказная місія" кансэрвацыі бяссменнага, з дапамогай рэпрэсій і фальсіфікацый на выбарах, рэжыма. Хто-небудзь можа за місіянера двудушша і хлусні аспрэчыць маё меркаванне?
1
Алесь Белы / Адказаць
02.05.2019 / 13:03
Журналіст прадае разнастайныя пост-праўды каб пацяшаць і суцяшаць піпла. Прыхільнасць фактаў прараўніваецца да проф-непрыдатнасці.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру