Міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў падчас прэс‑канферэнцыі ў чацвер закрануў тэму некаторых гучных крымінальных справаў.

Найперш ён паведаў, што амаль скончанае расследаванне крымінальнай справы супраць былога дырэктара рынку «Ждановічы» Яўгена Шыгалава. Нагадаем, што Шыгалаў быў затрыманы ў красавіку і супраць яго была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 424 КК «Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі».

Потым бізнесмена выпускалі пад заклад у 5 мільёнаў даляраў на аперацыю ў Лондан. Цяпер паводле словаў Навумава, Шыгалаў звярнуўся з просьбай аб памілаванні асабіста да Аляксандра Лукашэнкі. МУС таксама будзе хадайнічаць да кіраўніка краіны з просьбай аб памілаванні.

Справа ў тым, што Шыгалаў цалкам пакрыў урон прынесены дзяржаве. Гэта 85 мільярдаў рублёў, альбо 31 мільён даляраў.

Таксама міністр пацвердзіў інфармацыю аб арышце скандальна вядомага наваполацкага бізнесмена Ўладзіміра Захарава.

Супраць уладальніка гандлёвых цэнтраў «Стралецкі рынак», «Еўралюкс» і «Капітал» заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Страхавое махлярства».

Цяпер Захараў знаходзіцца пад вартай. Нядаўна быў арыштаваны і супрацоўнік МУС, які дапамагаў бізнесмену ў злачынствах.

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?