Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ўзнагародзіла Аляксандра Лукашэнку юбілейным медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі». Удзячнасць за гэту ўзнагароду кіраўнік дзяржавы выказаў сёння ў час сустрэчы са старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам, паведамілі БелТА.

«Дзякуй за ўзнагароду, за тое, што ўспомнілі, што я калісьці быў прафсаюзным лідарам, і не адзін год, узначальваў прафсаюзную арганізацыю», — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што медаль зойме годнае месца ў спецыяльным музеі ў Палацы Незалежнасці, дзе прадстаўлены ягоныя ўзнагароды і падарункі.

Міхаіл Орда патлумачыў, што рашэнне аб узнагароджанні Аляксандра Лукашэнкі юбілейным медалём было прынята Прэзідыумам ФПБ. «Мы ўручаем вам медаль, таму што ў нас будуецца сацыяльная дзяржава і сацыяльным пытанням надаецца першасная ўвага», — падкрэсліў старшыня ФПБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0