Дзяржаўны сакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі Павел Барадзін сёньня ў інтэрвію расейскай газэце «Новые Известия» заявіў, што празрыстая мяжа паміж Расеяй і Беларусьсю нярэдка выкарыстоўваецца ў шэрых схемах нячыстых на руку дзялкоў.

«Напрыклад, з Расеі паступае ў Беларусь газ па цане 46 даляраў за тысячу кубамэтраў. А потым ён перапрадаецца па кошце 250 даляраў. Розьніца, як вы разумееце, ідзе не ў бюджэт краіны, а асядае ў кішэнях паразытаў»,- сказаў Барадзін.

Паводле яго, цяпер пачынаецца заключны этап будаўніцтва саюзнай дзяржавы - ужо сёлета будуць праведзеныя рэфэрэндумы і ўхвалены Канстытуцыйны акт, а ў канцы гэтага года ці ў пачатку наступнага будзе абраны саюзны парлямэнт, пазьней жа адбудуцца наўпростыя выбары прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта Саюзнай дзяржавы, найбольш аптымальны тэрмін - на 7 гадоў,- прагназуе расейскі чыноўнік.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0