На сваёй старонцы ў Facebook Зяленскі падзяліўся думкамі пра тое, як ён мае намер развіваць адносіны з Расіяй. «Доўга думаў пра тое, што ж супольнага ёсць у Украіны і Расіі. Рэальнасць такая, што на сёння пасля анексіі Крыма і агрэсіі на Данбасе з агульнага ў нас засталіся толькі 2295 км 400 м дзяржаўнай мяжы», — напісаў абраны прэзідэнт.
Паводле яго слоў, Расія павінна вярнуць Украіне «кантроль над кожным міліметрам мяжы». «Толькі тады мы зможам працягнуць пошукі «супольнага», — дадаў ён.
«Спыненне экспарту нафтапрадуктаў, адкрыццё пунктаў выдачы расійскіх пашпартоў жыхарам Данбаса, утрыманне украінцаў у палоне. Усё гэта ні на крок не набліжае ўрэгуляванне адносін паміж нашымі краінамі. І «братнімі» такія адносіны дакладна назваць нельга», — дадаў Зяленскі.