Член брытанскай Палаты лордаў Грэгары Баркер, які з'яўляецца кіраўніком рады дырэктараў групы En+, кантрольны пакет акцый якой належыць расійскаму алігарху Алегу Дзерыпаску, атрымаў за зняцце санкцый з яго кампаній ад 3 да 4 мільёнаў фунтаў ($3,9-5,2 мільёнаў), паведамляе Bloomberg.
У снежні 2018 года Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША праінфармавала Кангрэс аб планах выключыць расійскія кампаніі En+, Русал і Еўрасібэнерга з санкцыйнага спіса.
Зняцце санкцый стала магчымым пасля рэструктурызацыі і змяненняў у карпаратыўным кіраванні кампаній — расійскі алігарх Алег Дзерыпаска пагадзіўся скараціць свой удзел у кампаніях. Сам ён працягвае знаходзіцца ў санкцыйным спісе.