Віктар Ганчарэнка, фота Юліі Дарашкевіч.

Віктар Ганчарэнка, фота Юліі Дарашкевіч.

Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі абнародавала рэйтынг найлепшых клубных трэнераў за 2008 год.

Узначаліў спіс 25-ці найлепшых сэр Алекс Фергюсан, які сёлета прывёў «Манчэстар Юнайтэд» да сямнаццатай перамогі клуба ў чэмпіянаце Англіі і трэцяй у Лізе чэмпіёнаў. У шатландскага спецыяліста 264 пункты.

Другое месца заняў трэнер «Зеніта», галандзец Дзік Адвакат. У траўні 2008 г. піцерскі клуб выйграў Кубак УЕФА, а ў жніўні — Суперкубак Еўропы. У Адваката 144 балы.

Трэцяе месца — у трэнера пераможцы Кубка Лібертадорэс ЛДУ (Кіта, Эквадор) Эдгарда Баўсы (44 балы).

***

Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка разам з трэнерам кіпрскага «Анортасіса» Цемуры Кецбая падзяліў 17‑18‑месцы.

Абодва трэнеры набралі па 9 балаў.

Перад імі: Арсен Венгер («Арсенал»), Рафаэль Бэнітэс («Ліверпуль»), экс‑трэнеры «Чэлсі» і «Інтэра» Аўраам Грант і Раберта Манчыні. Сённяшні трэнер «Інтэра» Жазэ Мурыньё на 15‑м месцы, Лучана Спалеці («Рома») — на 16‑м.

Ганчарэнка і Кецбая затое абагналі трэнера «Ювентуса» Клаўдыё Раньеры, «Фіярэнціны» Чэзарэ Прандэлі, Хаўера Агірэ («Атлетыка» Мадрыд).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?