У паліцыю Кіеўскай вобласці звярнулася 14-гадовая жыхарка вёскі Гарэнка Кіева-Святошынскага раёна. Яна расказала, што сусед некалькі дзён таму спрабаваў яе згвалціць. Школьніца нікому не распавяла пра здарэнне раней, паколькі была напалохана.

Устаноўлена, што мужчына, якога назвала заяўніца, нядаўна засяліўся ў шматкватэрным доме.

Сярод белага дня ля пад'езда мужчына нападпітку пачаў гутарку з дзяўчынкай пра яе аднакласніцу. Затым ён запрасіў дзяўчынку ў свой дом пагаварыць з ім. У кватэры мужчына накінуўся на непаўналетнюю, пачаў яе распранаць. Школьніца супраціўлялася і прасіла яе не чапаць. Аднак на ўгаворы мужчына не рэагаваў, пакуль не атрымаў палавога задавальнення.

Работнікі паліцыі затрымалі зламысніка па месцы часовага пражывання. Ім аказаўся 36-гадовы грамадзянін Беларусі, які мае часовы дазвол на жыхарства ва Украіне да 2020 года.

Цяпер яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0