Тыповы вясковы конь, pxhere.com

Тыповы вясковы конь, pxhere.com

Мужчына працаваў на ферме гаспадаркі ў Лёзненскім раёне, дзе даглядаў каня, а жывёла, у сваю чаргу, адносілася да яго як да гаспадара.

Паўгода таму рабочы звольніўся. Нядаўна конь збег з фермы. Знайсці яго работнікі сельгаспрадпрыемства адразу не змаглі і звярнуліся ў міліцыю. Калі праваахоўнікі прыйшлі да былога ўладальніка, аказалася, што жывёла прыбегла да яго, але мужчына ўжо паспеў прадаць яе на мяса. Шкода гаспадарцы склала 1 800 рублёў

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0