559 еўрапарламентарыяў падтрымалі яе, 15 прагаласавалі супраць.

У рэзалюцыі гаворыцца, што дзеля значнага паляпшэння стасункаў з Еўрасаюзам Беларусь павінна заставацца краінай без палітвязняў, урад павінен гарантаваць свабоду СМІ, працягваць супрацоўніцтва з АБСЕ ў рэформе выбарчага заканадаўства, паляпшаць умовы для дзейнасці няўрадавых арганізацый, гарантаваць свабоду сходаў і палітычных асацыяцый.

Учора позна ўвечары ў Еўрапарламенце прайшлі дэбаты пра стратэгію Еўрасаюзу адносна Беларусі. У іх узяла ўдзел еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Фэрэра‑Вальднэр.

На дэбатах выступілі каля 20 парламентарыяў. Найбольш актыўна бралі ўдзел у дыскусіі сябры польскай дэлегацыі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0