Здарэнне адбылося 2 мая, паведамляе абласная міліцыя.

58-гадовая жанчына згубіла буйную суму ў валюце, 1 500 даляраў. Цэлафанавы пакет са зберажэннямі знаходзіўся зверху ў яе жаночай сумачцы і, калі яна ішла па вуліцы, а потым вываліўся.

Грошы знайшла 41-гадовая мясцовая жыхарка і вырашыла звярнуцца ў міліцыю.

Але яшчэ да прыезду праваахоўнікаў жанчына, што згубіла грошы, самастойна пачала пошукі і па дарозе сустрэлася з гарадзенкай, што іх знайшла. Жанчына расказала пра знаходку, але ўсю сабраную валюту без прысутнасці работнікаў міліцыі перадаваць адмовілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0