pixabay.com

Гарадская рада Амстэрдама абвясціла пра поўную забарону на ўезд у горад аўтамабілям, які працуюць на бензіне і дызельным паліве, з 2030 года.

Прынятая ўладамі праграма мае на ўвазе плаўны пераход да забароны. Ужо з 2020 года ўезд у горад забароняць аўтамабілям на дызельным паліве старэйшым за 15 гадоў, з 2022 года ў цэнтр не змогуць ўязджаць аўтобусы, з 2025 года гэта забарона распаўсюдзіцца на скутары і матацыклы.

Улады таксама анансавалі шэраг праграм па стымуляванню пераходу насельніцтва на электракары. У прыватнасці, жыхарам будуць часткова кампенсавацца плата за паркоўку і зарадку аўтамабіляў.

Узровень забруджвання паветра ў Нідэрландах вышэй, чым гэта дазваляюць дырэктывы ЕС. Шмат у чым гэта звязана з паўсюдным выкарыстаннем аўтамабіляў у шчыльна забудаваных Амстэрдаме і Ратэрдаме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0