Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацбанка захоўваюцца на бягучым узроўні. Адпаведнае рашэнне прынята Праўленнем банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 3 мая.

У I квартале інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў некалькі павялічылася. Гадавы прырост спажывецкіх цэн у сакавіку 2019 года склаў 5,8% (5,6% у снежні 2018 года). Такая дынаміка цэн абумоўлена галоўным чынам кароткатэрміновымі фактарамі.

Захаванне стаўкі рэфінансавання на бягучым узроўні будзе спрыяць запаволенню інфляцыйных працэсаў і дасягненню пастаўленай мэты па інфляцыі на 2019 г. на фоне нявызначанасці ўплыву шэрагу ўнутраных і знешніх фактараў на інфляцыйныя працэсы.

Наступнае пасяджэнне Праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 7 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0