03.05.2019 / 15:06

Што азначае, калі кіраўнік Рады бяспекі працуе на замежную структуру? 22

Ілюстрацыйны здымак. 

Што азначае, калі на замежную структуру працуе намеснік кіраўніка Рады бяспекі? Праз гэты орган праходзіць уся стратэгічная інфармацыя, усё, што ідзе прэзідэнту і ад прэзідэнта. Пра такую ступень інфільтрацыі ў сакрэты іншай краіны можна толькі марыць.

Мець агента на ўзроўні афіцэра Генштаба ці начальніка ўпраўлення спецслужбы — гэта ўжо адзінкавы выпадак у барацьбе спецслужбаў. А на ўзроўні кіраўніка аховы прэзідэнта ці кіраўніка Рады бяспекі — гэта нешта ўнікальнае. Замежная структура патэнцыйна мела б практычна ўсю ўнутраную інфармацыю як асабістага, так і дзяржаўнага характару.

Не прыпомню, каб такога дабівалася нават «Масад» у крайне слабых афрыканскіх і арабскіх дзяржавах. Калі б такое здарылася, гэта быў бы проста правал.

Менавіта таму, што гэта поўны правал, то, калі б такое здарылася, публічнай інфармацыі пра такое не будзе.

Зрэшты, гэта быў бы лагічны правал. Доўгі час пры цяперашнім рэжыме не было ясна, дзе канчаецца Беларусь і пачынаецца Расія. Супрацоўнік ФСБ рабіўся кіраўніком КДБ, бывалі моманты, калі на чале ўсіх сілавых ведамстваў стаялі людзі, народжаныя не ў Беларусі. Грамадзян выхоўвалі і выхоўваюць у адназначным духу: «Беларус — значыць рускі чалавек. Беларусь і Расія — адно цэлае. Залежнасць ад Расіі — гэта і ёсць незалежнасць». У такой логіцы суверэнітэт Беларусі — выпадковасць і часовая з’ява, а праца на Расію — гэта нармальны фінальны стан.

Таму я б не здзівіўся, калі б такі правал некалі здарыўся.

Андрэй Дынько

7
Жвір / Адказаць
03.05.2019 / 15:11
Heta aznačaje, što sam prezydent pracuje na inšuju krainu. Zrešty, heta jon robic` pryznačeņni na ūsie kiroūnyja pasaby ū dziaržavie. 
4
БРСМ / Адказаць
03.05.2019 / 15:12
Мабыць тут мы маем цэлую вертыкаль агентаў, пачынаючы ад самага верха і да лейтэнанта ў войску ці шэраговага супрацоўніка КДБ. Магчыма, не ўсе яны задзейнічаны зараз, аднак пры небходнасці хуценька пяпройдуць на расійскі бок, тайна альбо яўна
8
Aleh / Адказаць
03.05.2019 / 15:17
Помните Лукашенко говорил о изменениях в конституцию? Говорит что их будут говорить представители КС и другие мудрые так сказать юристы страны.Во время обращения к парламенту и народу он заявил,что не обрисовал сам эти изменения,они должны исходить от представителей КС.
Как представители КС могут подготовить какие то изменения в конституцию,если Лукашенко сам не обрисовал какие конкретно изменения он хочет?
Мне кажется это балботня ради балботни .Просто надо поговорить о изменениях.
Может этого требует Москва?Тем более он о них говорил раньше ухода Назарбаева,так совпало?Как то странно Лукашенко заговорил  о изменениях в конституции под приемника и Назарбаев засобирался.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру