Буду с тобой, West Records, 2008.

Альбом Афанасьевай новым можна назваць толькі адносна. За пяць гадоў, што мінулі ад яе дэбютнага дыску, гэтыя песні добра навязлі на вушах, дзякуючы айчыннаму эф‑эму.

І калі яшчэ сама спявачка здольная сям‑там зачараваць сваім голасам, то яе аранжыроўшчыкам, кампазітарам ды аўтарам песень гэта ўдаецца радзей. Быць бы Афанасьевай Цінай Цёрнер беларускай эстрады (ці хоць бы Ані Лорак), але выглядае хіба на Ірыну Салтыкову.

Куды там пнуцца з такім жудасным запевам «Аябудубудубуду»
і настальгічнай музыкай з нясмелым «закосам» пад Gold Ballads.

Часам выходзіць нават густоўна, як у песеньцы «Перечитай» (праўда, надта ўжо падобна на поп‑хіт з 1980‑х). Але ў астатнім ёсць адчуванне, што слухаеш альбом чарговай «фабрыканткі», а не заслужанай артысткі Беларусі. Вось каб знайсці ёй не абцяжаранага стэрэатыпамі аранжыроўшчыка ды заспяваць на якой іншай мове, акром расійскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?