Нацыянальны банк Беларусі не чакае істотнага ўплыву сітуацыі з пастаўкамі няякаснай нафты з Расіі на грашова-крэдытную палітыку ў Беларусі, паведаміў сёння на брыфінгу старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаўр, перадае БелТА.

«Ва ўсялякім выпадку такога ўплыву, які сітуацыя б аказала на грашова-крэдытную палітыку, мы не бачым», — сказаў Павел Калаўр.

«Асобныя разлікі не рабілі, мы давяраем тым ацэнкам, якія ўжо вам вядомыя, — дадаў кіраўнік Нацбанка. — У прынцыпе, эканоміка павінна ўмець правільна рэагаваць на такія сітуацыі, якія аказваюць негатыўны ўплыў на стан плацежнага балансу, можа быць, часовы негатыўны ўплыў. Таму ў тым і ёсць задача ўладаў, каб эканоміка была гнуткай і адназначна рэагавала на рознага роду негатыўныя падзеі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0