Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, а таксама адзін з заяўнікаў «Несмяротнага палка» Валерый Драко паведаміў «НН», што 9 мая ахвотныя ўзяць удзел у акцыі будуць збірацца а 10 гадзіне ля доміка першага з’езда РСДРП на вуліцы Камуністычнай.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

«Гэта ўзгоднена з Мінгарвыканкамам», — адзначыў Драко.

Такім чынам, выходзіць, што асобнага шэсця «Несмяротнага палка» на Дзень Перамогі не будзе. Летась «Несмяротны полк» прайшоў ад філармоніі на плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі.

«Несмяротны полк» — гэта акцыя, якая нарадзілася ў глыбінцы Расіі, калі людзі сталі выходзіць на 9 мая з партрэтамі сваякоў, што загінулі ў часы Другой сусветнай вайны. Праўда, потым добрую па пасыле акцыю перахапіла расійская прапаганда. У выніку «Несмяротны полк» пераўтварыўся ў дэманстрацыю сілы «рускага свету».

Летась на «Несмяротны полк» у Мінску выйшла 1500 чалавек. Было шмат людзей з партрэтамі Сталіна, у майках «ДНР» і «Ветлівыя людзі». Фактычна, гэта была найбуйнейшая вулічная акцыя «рускага свету» за апошняе дзесяцігоддзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?