03.05.2019 / 21:19

У Гомелі пакаралі кіроўцу тралейбуса, які не дапамог калясачніку ўвайсці ў транспарт 6

21 красавіка інвалід-калясачнік сутыкнуўся з праблемай: яму трэба было ўвайсці ў тралейбус, аднак кіроўца так і не дапамог. «Няма часу», — матываваў той сваю адмову.

Як стала вядома з суполкі «Безбар'ерны Гомель», інцыдэнт адбыўся на прыпынку «8 сакавіка». Калясачнік звярнуўся да кіроўцы тралейбуса № 8 з просьбай дапамагчы ў пасадцы, аднак яму так і не дапамаглі.

Мужчына звярнуўся са скаргай у «Гарэлектратранспарт». Там яго выслухалі і абаранілі. Згодна з працоўнай інструкцыі, «кіроўца падчас працы на лініі абавязаны ў выпадку неабходнасці аказваць садзейнічанне пры пасадцы і высадцы інвалідаў-калясачнікаў».

Падобнае стаўленне да калясачніку не сышло з рук кіроўцу, яго прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

48
Палкоўнік Зэман / Адказаць
03.05.2019 / 21:28
Пры чым тут кiроўца? Ён не павiнен пакiдаць сваё рабочае месца!
12
Казік / Адказаць
03.05.2019 / 23:28
Ну а дапамог бы - спагналі б за спазненне ад графіку. Навошта дапамагаць, калі няма розніцы? А для таго, каб чалавекам застацца.
0
Гэтакі Ёнака / Адказаць
04.05.2019 / 07:27
Палкоўнік Зэман, Яго рабочае месца не абмяжоўваецца кабінкай. У такім выпадку, што рабіць, калі рогі ў тралейбуса зляцяць с правадоў? Таксама ў кабінцы сядзець? Ёсць інструкцыя дапамагаць калясачнікам-выконвай.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру