На чатырох памежных пераходах у Літву выезду чакаюць амаль 400 аўто.
На пераходзе «Каменны Лог» у чарзе 110 аўтамабіляў, у «Беняконях» - больш за 100. У «Катлоўцы» - больш за 90 аўтамабіляў.
А вось у «Прывалцы» чаргі няма зусім, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.