Навіны Масквы і МВ / Vk.com
На месцы аварыйнай пасадкі самалёта Sukhoi Superjet 100, які загарэўся пры аварыйнай пасадцы ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева. Яшчэ дзве «чорныя скрыні» тэхнічным службам, якія працуюць на месцы здарэння, знайсці пакуль не ўдаецца, паведамілі РБК дзве крыніцы ў МНС Расіі.
Прылады былі ўсталяваныя ў хваставой частцы лайнера, якая моцна пацярпела ад агню і жорсткай пасадкі.
У нядзелю, 5 мая, самалёт SSJ100, які належыць «Аэрафлоту», здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце Шарамеццева праз некаторы час пасля вылету з Масквы ў Мурманск. Падчас пасадкі ў лайнера падламіліся стойкі шасі і загарэліся рухавікі. Агонь перакінуўся на фюзеляж. На борце ў гэты момант знаходзіліся 78 чалавек, у тым ліку пяць членаў экіпажа, 41 пасажыр загінуў.
Папярэдняя прычына здарэння — удар маланкі ў самалёт пасля ўзлёту.