Следчы камітэт Расіі разглядае некалькі версій катастрофы самалёта Sukhoi Superjet 100 5 мая пры аварыйнай пасадцы ў Шарамеццеве.

Адной з версій стала «недастатковая кваліфікацыя пілотаў, дыспетчараў і асоб, якія праводзілі тэхнічны агляд борта».

Таксама следства разглядае версіі, згодна з якімі катастрофа адбылася з-за няспраўнасці самалёта або неспрыяльных метэаўмоў.

На борце паветранага судна падчас аварыйнай пасадкі знаходзіліся 78 чалавек, у тым ліку трое дзяцей і пяцёра членаў экіпажа. Пасля пасадкі эвакуіравалі 33 пасажыраў і чатырох членаў экіпажа. Пошукі іншых пасажыраў працягваюцца, адзначылі ў СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0