Навіны Масквы і МВ / Vk.com

Навіны Масквы і МВ / Vk.com

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Уладзіміру Пуціну ў сувязі з ахвярамі пажару на самалёце авіякампаніі «Аэрафлот». Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам і болем успрынялі трагічнае паведамленне пра пажар на борце пасажырскага самалёта авіякампаніі «Аэрафлот» у маскоўскім аэрапорце Шарамеццева, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр», — гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы перадаў словы падтрымкі і спагады родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0