Грамадства99

Сёння спаўняецца 20 гадоў, як знік Юрый Захаранка

Былы міністр унутраных спраў Беларусі генерал Юрый Захаранка бясследна знік 20 гадоў таму, 7 мая 1999 года. На той момант яму было 47 гадоў.

Юрый Захаранка ўваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі на выбарах першага прэзідэнта Беларусі і ў ліпені 1994 года, адразу пасля выбрання Лукашэнкі, быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў. У кастрычніку 1995-га Лукашэнка адправіў Захаранку ў адстаўку, а ў красавіку таго ж года былы міністр быў паніжаны ў званні да палкоўніка міліцыі і звольнены з МУС нібыта за грубыя фінансавыя парушэнні і хібы ў працы. 

Хутка пасля гэтага Юрый Захаранка перайшоў на бок апазіцыі. У лютым 1998 года ён узначаліў камітэт па бяспецы ў складзе ценявога ўрада. Вясной 1999-га былы паплечнік Лукашэнкі браў актыўны ўдзел у арганізаванай апазіцыяй кампаніі па выбарах прэзідэнта, уваходзіў у каманду былога прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, ездзіў па краіне, арганізоўваў групы па зборы подпісаў.

Вечарам 7 мая 1999 года Захаранка знік па дарозе дадому, у раёне вуліцы Магілёўскай. Справа па факце яго забойства была распачатая 17 верасня 1999 года на падставе артыкула 101 КК (наўмыснае забойства).

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»2

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Усе навіны →
Усе навіны

Гладкая назвала Бондараву і Мірсалімаву чарвямі. Азаронак і Лук’янаў патрабуюць ліквідацыі14

У Нідэрландах забіты фінансіст, які расказаў пра адмыванне грошай, арганізаванае ў мінскім H Casino4

Памочнік Ціханоўскай Даніла Гаркавы і доля невядомых10

Дажджы, цяплынь, пасля замаразкі: вось што трэба ведаць пра надвор'е на выхадныя і пасля

Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя4

У Мінск сцягваецца вайсковая тэхніка1

У Валгаградзе катафалк уляцеў у падземны пераход1

Ціханоўская: Расійская апазіцыя павінна дыстанцыявацца ад імперыялістычнага наратыву21

Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»2

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць