Расійскія футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў, а таксама Кірыл Какорын і Аляксандр Пратасавіцкі выступілі з апошнім словам на пасяджэнні ў Прэсненскім судзе Масквы, дзе разглядаецца іх справа, перадае карэспандэнт РБК.

Аляксандр Какорын у сваім выступе сказаў, што хацеў бы папрасіць прабачэння ў грамадства, сваёй футбольнай каманды (ён выступае за «Зеніт») і трэнерскага складу, а таксама ў бацькоў.

«Хацелася б вас па-чалавечы папрасіць не ламаць лёс хлопцаў, даць нам магчымасць вярнуцца ў сям'ю і зноў займацца любімай справай», — адзначыў Какорын.

Какорын не стрымаў слёз, выступаючы перад судом з апошнім словам. Пра гэта паведамляе «Пятый канал».

Прысуд будзе абвешчаны 8 мая.

Крымінальную справу завялі ў кастрычніку 2018 года пасля двух боек з удзелам футбалістаў і іх сяброў. Адна бойка адбылася ў гасцініцы «Пекін», другая — у «Каваманіі». У гэтых бойках пацярпелі вадзіцель-беларус адной з тэлевядучых «Першага канала» Віталь Салаўчук, дырэктар дэпартамента Мінпрамгандлю Дзяніс Пак і гендырэктар навуковага цэнтра Сяргей Гайсін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0