Усе падазраваныя ў дачыненні да выбуху на Шры-Ланцы арыштаваныя або забітыя, паведаміў выконваючы абавязкі начальніка паліцыі краіны, перадае Reuters.
21 красавіка на Шры-Ланцы адбылася серыя выбухаў. Выбухі адбыліся ў дзень святкавання каталікамі Вялікадня.
Ахвярамі тэрактаў сталі 253 чалавекі, у тым ліку 40 замежнікаў.
Выбухі былі арганізаваны дзвюма мясцовымі ісламісцкімі групоўкамі.