07.05.2019 / 11:04

Facebook выдаліў амаль 100 акаўнтаў і суполак з расійскай прапагандай 6

Адміністрацыя Facebook выдаліла 97 кіраваных з Расіі і сфакусаваных на Украіне старонак, суполак і акаўнтаў, якія скаардынавана распаўсюджвалі недакладную інфармацыю, паведамляе сацыяльная сетка.

«Людзі, якія стаяць за гэтай дзейнасцю, выкарыстоўвалі фальшывыя ўліковыя запісы для кіравання старонкамі і групамі, распаўсюджвання свайго кантэнту і павышэння ўцягнутасці карыстальнікаў, а таксама для прыцягнення іх да пераходу на іншыя сайты, з розным кантэнтам», — гаворыцца ў паведамленні.

Яны публікавалі навіны аб мясцовых і палітычных падзеях, у тым ліку такія тэмы, як ваенны канфлікт ва Усходняй Украіне, расійская палітыка, палітычныя навіны ў Еўропе, палітыка ва Украіне і грамадзянская вайна ў Сірыі.

Усяго адміністрацыя сацыяльнай сеткі выдаліла 62 акаўнты, 10 старонак і 25 суполак. У некаторых з акаўнтаў было 34 тысячы чытачоў і, як мінімум, у адной з суполак было 86 тысяч чытачоў.

Паведамляецца, што адміністрацыя перадала інфармацыю аб выяўленай дзейнасці праваахоўным органам, палітыкам і галіновым партнёрам.

Таксама выдалілі 21 акаўнт у Instagram, якія былі часткай меншага сеткавага ўмяшання з Расіі, накіраванага на Аўстрыю, краіны Балтыі, Германію, Іспанію, Украіну і Вялікабрытанію.

41
makswit / Адказаць
07.05.2019 / 11:27
А тое, што Фэйсбук ды Інстаграм, ладзячы цэнзуру, выдалілі такіх асоб як Пол Уотсан (Paul Watson), Laura Loomer ды іньшых грамадзян Брытаніі ды Штатаў, НН ды іньшыя т.зв лібэральныя СМІ Беларусі быццам не заўважылі. Сорамна займацца цэнзурай ды абмяжаваннем свабоды слова.
5
Дед Мороз / Адказаць
07.05.2019 / 11:44
Чотка! Скрэпных козлов нужно наказывать!
1
Палескі партызан / Адказаць
07.05.2019 / 13:55
Барацьба з расійскай прапагандай у Сеціве павінна быць усеабдымнай і ахопліваць у тым ліку і беларускі парадак дня. Трапляюцца, напрыклад, у ютубе каналы тыпу "Крахмала" з фэйкавым кантэнтам, матэрыяламі па прыхаваным распальванні варажнечы на аснове ацэнкі гістарычных асобаў, сімволікі, падзей у Курапатах. Пры бліжэйшым разглядзе бачна, што лапшу на вушы аўдыторыі вешае звязаны з Румолам персанаж. І такіх грантасмокаў з Усходу трэба адразу блакаваць, каб іхнія ілжывыя антынацыянальныя (а часам і антыдзяржаўныя) матэрыялы не дасягалі канчатковай мэты - стварэння глебы для поўнага скасавання суверэнітэту
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру