Сёння, на Радаўніцу, беларусы ўспамінаюць сваіх памерлых сваякоў. Фотакарэспандэнтка «Нашай Нівы» прайшлася па могілках, каб паглядзець, як беларусы адзначаюць Радаўніцу.
Так праходзіць Радаўніца на Заходніх могілках у Мінску.
А так — на могілках у вёсцы Каралішчавічы Мінскага раёна.