Рассельгаснагляд адмяняе агульную забарону на пастаўкі малака налівам і малочнай прадукцыі ў тары аб'ёмам больш за 2,5 л з Беларусі, але захоўвае абмежаванні, уведзеныя па іншых прычынах, у дачыненні да 29 беларускіх прадпрыемстваў. Адпаведны ліст размешчаны на сайце расійскага ведамства.

Згодна з дакументам, ліст ад 4 чэрвеня 2018 года, на падставе якога ўведзена забарона на пастаўку ў Расію некаторых відаў малочнай прадукцыі з Беларусі, страціў сілу. «Захоўваецца дзеянне ўказанняў Рассельгаснагляду ў дачыненні да паставак прадукцыі 29 беларускіх прадпрыемстваў», — патлумачыла журналістам афіцыйны прадстаўнік ведамства Юлія Мелана.

Пазней з'явілася інфармацыя, што Рассельгаснагляд з 8 мая 2019 года ўводзіць абмежаванні на пастаўкі малака і малочнай прадукцыі налівам 37 прадпрыемстваў Беларусі.

«З 8 мая 2019 года ўводзяцца часовыя абмежаванні ў дачыненні да паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, названых у дадатку», — гаворыцца ў дакуменце, які змяшчае пералік з 37 кампаній.

Як патлумачыла журналістам афіцыйны прадстаўнік ведамства Юлія Мелана, забарона ўведзена з-за адсутнасці эквівалентных падыходаў да правядзення ацэнкі адпаведнасці паднагляднай прадукцыі патрабаванням ЕАЭС з боку дзяржаўнай ветэрынарнай службы Беларусі і для спынення абароту на тэрыторыі Расіі няякаснай і небяспечнай беларускай паднагляднай прадукцыі. Абмежаванні будуць дзейнічаць да правядзення інспекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0