У Беларусі ноччу 8 мая месцамі чакаюцца замаразкі да мінус 3 градусаў, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны часам дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, месцамі замаразкі ад нуля да мінус 3. Днём чакаецца ад 11 да 17 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе Беларусі паветра прагрэецца да 10 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0