Жыхар Мар'інай Горкі ў краме пагражаў былой жонцы пісталетам і абяцаў яе забіць, паведамляе УУС.

Прадаўшчыца змагла выклікаць нарад міліцыі і паведаміла, што некалькі хвілін таму ў краму, дзе яна працуе прадаўцом, зайшоў яе былы 28-гадовы муж, ён прыставіў пісталет да яе галавы і пагражаў забіць. У гэты час у краму ўвайшлі двое наведвальнікаў, мужчына схаваў пісталет і рэціраваўся.

У Мар'іну Горку накіравалася група АМАПу. Неўзабаве з'явілася інфармацыя, што мужчына вярнуўся дадому. Калі супрацоўнікі УУС увайшлі ў кватэру падазраванага, то пабачылі, што ён спаў у ложку. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, таму патлумачыць матывы свайго ўчынку і дзе знаходзіцца пісталет не змог. Пры аглядзе месца жыхарства быў знойдзены пнеўматычны пісталет.

Мужчыну пасадзілі ў ізалятар, яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0