07.05.2019 / 21:43

«Самалёт гарыць у маланцы»: СМІ апублікавалі перамовы экіпажа SSJ-100 і авіядыспетчараў 6

Выданне Baza апублікавала расшыфроўку перамоваў экіпажа самалёта SSJ-100 з дыспетчарам і аварыйнымі службамі маскоўскага аэрапорта Шарамеццева.

Перамовы пілотаў і авіядыспетчараў пачынаецца з сігналу камандзіра паветранага судна аб аварыйнай сітуацыі на борце (Pan-Pan).

«Просім вяртанне. 1492 страта радыёсувязі і самалёт гарыць у маланцы», — сказаў камандзір судна. У адказ ён атрымаў дазвол на зніжэнне і заход на пасадку.

Пазней пілот удакладніў, што акрамя страты радыёсувязі адбылася страта аўтаматычнага кіравання самалётам.

Падчас заходу самалёта на пасадку супрацоўнік аварыйных службаў Шарамеццева сказаў «Глядзі! Ой, б**», пасля чаго канстатавалі пажар у самалёце.

«Назіраю, моцны дым чорны і языкі полымя», — сказаў адзін з супрацоўнікаў.

Далей абмяркоўваецца працэс тушэння пажару і эвакуацыя пасажыраў.

«Выяўлена ўнутры самалёта каля 10 трупаў, адбылося абвальванне фюзеляжа, яго абследуюць яшчэ, пакуль што дакладную колькасць сказаць не могуць, адзін загінулы знаходзіцца побач з самалётам», — сказаў адзін з супрацоўнікаў аварыйных службаў Шарамеццева.

13
0.5 / Адказаць
08.05.2019 / 07:27
Как не новость из России, так сразу " Ой, б**!"
4
Матёрый / Адказаць
08.05.2019 / 09:33
В современный самолёт, да ещё с названием супер попала молния. Кто этот самолёт в грозовую тучу загнал? Как всегда на пилотов свалят. И в конце месяца получат премию, зарплату. В СК работают бывшие участковые, сотрудники уголовного розыска. Но не специолисты по раследованию авиакатастроф.
16
Рускамоуны / Адказаць
08.05.2019 / 10:58
Матёрый, жэсть. Откуда вы такие беретесь.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру