Калумбійскі ўніверсітэт, фота з Вікіпедыі

Калумбійскі ўніверсітэт, фота з Вікіпедыі

Беларускія навукоўцы з Беларусі, Канады і ЗША ўзялі ўдзел ў панэлі кнігі на 24-й штогадовай Сусветнай канвенцыі Асацыяцыі па вывучэнні нацыянальнасцяў, якія праводзяцца ў Інстытуце Гарымана Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку, што праводзілася 2-4 мая.

Падставай правядзення панэлі было адлюстраванне габрэяў у сучаснай беларускай літаратуры, а таксама апошняя кніга прафесара Універсітэта Ватэрлоа (Канада) Зіны Гімпялевіч.

Асацыяцыя па вывучэнні нацыянальнасцяў з'яўляецца навуковай асацыяцыяй і займаецца прасоўваннем ведаў і разуменнем этнічнасці, этнічных канфліктаў і даследаваннямі нацыяналізму з акцэнтам на Цэнтральную, Усходную і Паўднёва-Усходную Еўропу, Расію, Украіну, Каўказ і Еўразію. Яна штогод прыцягвае навукоўцаў, даследчыкаў, дактарантаў, палітолагаў і супрацоўнікаў недзяржаўных арганізацый. У працы канвенцыі ў гэтым годзе прынялі ўдзел больш за 150 панэляў. 

У працы згаданай панэлі бралі ўдзел прафесар Ала Орса-Рамана — Тэхналагічны каледж Нью-Ёрка, а таксама чатыры дыскутанты: Віталь Зайка — старшыня беларуска-амерыканскага саюзу «Пагоня» і інфармацыйны менеджар Інстытута габрэйскіх даследаванняў у Нью-Ёрку; Марыя Паула Сурвіла — выканаўчы дырэктар Цэнтра беларускіх даследаванняў, прафесар этнамузыказнаўства ў Вартбургскім каледжы; Вераніка Лапуцька — кандыдат PhD у Польскай акадэміі навук у Варшаве; Томас Э. Бэрд, ганаровы прафесар славістыкі і былы дырэктар Праграмы юдаікі ў Куінс-каледжы.

Кожны ўдзельнік дыскусіі абмеркаваў частку новага тома доктара Зіны Гімпялевіч — магчыма, першага даследавання складу сацыяльных канструктаў паміж габрэйскімі і хрысціянскімі супольнасцямі ў беларускіх землях. Увага ў томе звернута гарманічнае агульнае існаванне дзвюх рэлігійных суполак, у рэзкім кантрасце з іх адносінамі ў іншых краінах Усходняй Еўропы; уплыў габрэяў на хрысціянскіх пісьменнікаў, як ураджэнцаў зямель, і паказ габрэйскіх дзеячаў, як вопытных, разумных і сумленных суседзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?