У маёнтку Каробчыцы прайшоў ХІХ Фестываль славянскіх баявых мастацтваў «Нёманскі рубеж». У падзеі ўдзельнічалі расійскія і беларускія «казакі», байцы падраздзяленняў міністэрстваў абароны і ўнутраных спраў Беларусі, школьнікі з вайскова-патрыятычных клубаў і прыхільнікі «славяна-арыйскіх» тэорый, піша «Белсат». Мерапрыемства блаславіў праваслаўны святар, а ўдзел узялі расійскія дыпламаты і супрацоўнікі «Рассупрацоўніцтва», а таксама лідары прарасійскіх арганізацый.

Гэтыя фэсты ў Гродне праводзяцца ўжо не першы год. Традыцыйны арганізатар — кіраўнік «Нёманскага казацтва» і клуба «Арыдан» пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы Уладзімір Адамаў.

Раней улады давалі фэсту пляцоўку то ў парку Жылібера, то на Кургане Славы, цяпер жа адправілі за горад, таму і наведнікаў было не так шмат.

У прэзідыуме сядзелі некалькі казакаў у сіняй форме, сярод іх — сам Уладзімір Адамаў. Побач — генеральны консул РФ у Брэсце ды прадстаўнік «Рассупрацоўніцтва». Тут жа — ветэран вайны, святар і жанчына з аблвыканкама. А таксама кіраўнік арганізацыі «Русь маладая» Сяргей Лушч.

Гасцям прапанавалі тэматычную літаратуру і дыскі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?