photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 17 студзеня будзе пераважна воблачна. На большай частцы тэрыторыі снег, па ўсходзе месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 5—10 м/с, па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—9°С, днём мінус 1—7°С.

Заўтра ў Мінску будзе воблачна. Часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—6°С, днём мінус 2—4°С.

18 студзеня па краіне чакаецца воблачнае, па захадзе з праясненнямі, надвор’е. Часам снег, па паўднёвым усходзе месцамі моцны. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—10°C, па захадзе пры праясненнях да мінус 13°C, днём мінус 1—7°C.

19 студзеня вобласна з праясненнямі. У многіх раёнах кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—10°C, пры праясненнях да мінус 13°C, днём 0 — мінус 6°C.

У Мінску 18 студзеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Часам снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—7°С, днём мінус 2—4°С.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0