Біятланістка, алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава змясціла ў сацсетках свае развагі і віншаванне з нагоды Дня Перамогі. 

«Гэты дзень - адзін з найважнейшых дзён нашай гісторыі, — напісала яна. — Гэтая вайна — наша гістарычная спадчына, не пазітыўная, горкая і сумная, спадчына, якое забрала жыццё кожнага трэцяга жыхара Беларусі тых гадоў… спадчына, пра якую важна ведаць і памятаць… Памятаць не дзеля таго, каб баяцца, а дзеля таго, каб мы і будучыя пакаленні пазбеглі памылак мінулых гадоў. Мне пашанцавала, сёе-тое пра гэтыя страшныя дні мне распавялі бабулі, распавядалі трохі - але ў кожным слове адчуваўся жудасны напал тых дзён… яны - пакаленне, якое прайшло праз вайну, перажылі ўсё гэта, мы - жывем дзякуючы іх адвазе і подзвігам. Давайце памятаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0